Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 


 

Слава Ісусу Хрысту!

Слава Ісусу Хрысту!
"Багародзіца Тысячагоддзя" (1988)
(з беларускай царквы сьв. Пятра і Паўла
ў Лёндане; дар Гая Пікарды).
“Наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная”, пісаў у прадмове да “Дудкі беларускай” Мацей Бурачок (Францішак Багушэвіч), і ў розныя перыяды нашае гісторыі розныя людзі кіраваліся гэтымі словамі дый, адказваючы на гэты дар Божы, зьвярталіся да Бога, славілі Яго і дзякавалі Яму менавіта ў ёй, у нашай, у сьвятой мове. Пачынаючы ад Францішка Скарыны і ажно да нашых дзён шматлікія людзі імкнуцца не ствараць сабе асобнай штучнай “сакральнай” мовы, але зьвяртацца да Бога так, як зьвяртаюцца да бацькі ці маці, так як зьвяртаюцца ў жыцьці да тых, каго любяць і кахаюць. Мова каханьня – гэта ўжо сакральная мова, сьвятая мова, але да таго ж яна яшчэ і жывая.

Розныя людзі браліся (ды й бяруцца сёньня) за працу перакладу Сьвятога Пісаньня і літургічных тэкстаў на беларускую мову. Пачэснае месца сярод іх займае а.Аляксандар Надсан, кіраўнік беларускае бібліятэкі імя Францішка Скарыны ды беларускае каталіцкае місіі ў Лёндане. Вось ужо больш за 40 гадоў нястомна перакладае ён багаслужбовыя тэксты, каб вернікі ўсходняй традыцыі маглі ня толькі прыватна, але і ў храме супольна славіць Бога ў сваёй мове. За гэты час ён выканаў велічэзную частку гэтай непасільнай для аднаго чалавека працы і даў нам, сваім суайчыньнікам, шэраг перакладаў: Літургіяў, Часаслова, Мінеяў, Актоіха, Трыядзі і іншых багаслужбовых тэкстаў.

Для таго, каб хоць нечым дапамагчы яму ў гэтым служэньні, і стварыўся гэты сайт, на якім зьбіраюцца як пераклады а.Аляксандра, так і ягоныя ўласныя творы, гутаркі, біяграфічныя матэрыялы. Кожны чалавек на Беларусі ужо зараз можа атрымаць доступ да часткі гэтых скарбаў, скарыстаць з іх – ці то для малітвы, ці то для дасьледваньняў, ці то для новых перакладаў. А нашай марай і мэтою застаецца поўны збор усіх твораў і матэрыялаў, зьвязаных з творчасьцю і асобай айца Аляксандра.

Спадзяемся, што гэтая праца будзе запатрабаванай і прынясе свой плён у духоўным жыцьці кожнага з нас, а праз гэта – і нашае Бацькаўшчыны.

Стваральнікі сайту:
  а. Аляксандар Аўдзяюк,
а. Сяргей Стасевіч.

 


НАВІНЫ САЙТА

 

СЛОЎНІК ПЕРАКЛАДЧЫКА

 

 8 кастрычніка 2011

Шэраг новых кніг, малітоўнікаў, зборнікаў царкоўнай музыкі і інш. у разьдзеле для запампаваньня!

У тым ліку: Першая публікацыя Катэхэзаў а. Т. Падзявы і Евангеліяр (Апракос).

 1 верасьня 2011
У разьдзеле Біблійныя пераклады зьмешчанаяі спасылка на Псалцір у перакладзе Міхаіла Астапчыка.
 17 жніўня 2011

Новыя і ўнікальныя біблійныя пераклады з 1950-х гадоў!

- Выбраныя кнігі Старога Запавету ў перакладзе Леаніда Галяка (перакладчыка "Парсіваля" і "Трышчана і Іжоты")

- Кніга прарока Ёны ў перакладзе Вітаўта Тумаша.

Першая адкрытая публікацыя!

 5 ліпеня 2011
На сайце дададзены Акафіст перад Жыровіцкай іконаю маці Божай, часткова перакладзены, часткова перапрацаваны для грэка-каталіцкага ўжытку. Праца вялася групаю клірыкаў у 2008 г.
 13 мая 2011

Абнаўленьні разьдзелу Біблія ў перакладзе кс. Чарняўскага - Новы Запавет у арыгінальнай рэдакцыі


Архіў навін

 


 

Гнеў і ярасьць
Паводле слоўнікаў:

θῡμός ὁ - гнеў
οργη
- ярасьць, абурэньне
прыкм.
- люты

Беларускія варыянты:

гнеў - ярасьць (абурэньне) (Надсан)
ярасьць/гнеў - гнеў/ярасьць (Луцкевіч)
гнеў - лютасьць (Сёмуха)
гнеў/шпарчыня - абурэньне/гнеў (Станкевіч)

Прыклад (Пс. 84): Ты стрымаў ярасьць Тваю,* суняў люты гнеў Твой.
κατεπαυσας πασαν την οργην σου απεστρεψας απο οργης θυμου σου


 

 

 

 

 

Напісаць ліст